НА СВІТАННІ
DeLove Music
0:00 / 0:00
НА СВІТАННІ
296 просмотров · 2 нед. назад
DeLove Music
138 подписчиков
296 просмотров · 2 нед. назад
Тэкст песні: Валерий Карпович
Музыка: Александр Белов
Прадзюсар: Аляксандр Бялоў
На дзень нараджэння Марыны
У песні выкарыстоўваюцца нацыянальныя інструменты Беларусі: цымбалы, дуда, жалейка, сапілка, скрыпка, бубон.
Ад спеваў салаўіных мне не спіцца,
Пачуццяў хвалі наплываюць зноў.
Пагасла ноч, як лямпа ў святліцы,
Заззяла сонцам у душы любоў.
Зачырванеў усход, як маладзіца
Ад пацалункаў любага свайго,
Разліўся водар з сонечнай крыніцы,
Няма напояў лепей за яго.
Пью зорны водар, не магу напіцца,
Змываю росамі ўсё бруднае з жыцця,
У промнях сонечных імкнуся аднавіцца,
Стаць чыстым, як прырода, як дзіця.
У новай постаці хачу ў жыцці з’явіцца,
Каб несці ў свет любоў сваю заўжды,
Дабром душы са шчырасцю дзяліцца,
Як той анёл – бязгрэшны і святы.
Хачу табе, мой родны край, адкрыцца
У любові светлай у кожны з божых дзён.
Хай над табою сонца залаціцца,
Хай сэрцы поўніць шчасця срэбны звон.
Copyright by Alexander Belov & DeLove Music 2026 (c)
All Rights Reserved