Перейти к содержимому

Сон-трава - Ансамбль "Свята"

музончык

0:00 / 0:00

Сон-трава - Ансамбль "Свята"

200 просмотров · 4 мес. назад
музончык
2,24 тыс. подписчиков
200 просмотров · 4 мес. назад
Да тых палян шляхi няблiзкiя I ў сэрцы болю не стрываць Як пад ляснымi абелiскамi Цвiце ў маi сон-трава А не расой-слязой матулiнай Дол акрапляе з даўнiх дзён I снiцца хлопцам, што паснулi там Трывожны сiнi майскi сон I цвіце сон-трава, I звініць сон-трава — Гэта памяць зямлі прарастае. I цвіце сон-трава, I звініць сон-трава — Нашы душы гукае, гукае... Iм снiцца месяц над палянамi I зноў яны шчаслiва рвуць Перад спатканнямi з каханымi У росным ззяннi сон-траву Яны нясуць букеты майскiя Сваiм дзяўчатам з той пары Лясныя кветкi партызанскiя Што не паспелi падарыць I цвіце сон-трава, I звініць сон-трава — Гэта памяць зямлі прарастае. I цвіце сон-трава, I звініць сон-трава — Нашы душы гукае, гукае... --- Музыка: ??? Верш "Лясныя абеліскі", Пётр Міхайлавіч Ліпай #военныепесни #песнисосмыслом