Перейти к содержимому

KaS & Дубравіца - Мацi-Зямелька [Official Video]

KaS и Творческое объединение S+s

0:00 / 0:00

KaS & Дубравіца - Мацi-Зямелька [Official Video]

8 252 просмотра · 6 месяцев назад
KaS и Творческое объединение S+s
8 252 просмотра · 6 месяцев назад
KaS - Маці-Зямелька Рэліз песні 03.04.2026: https://band.link/22iAh Падтрымаць на наступныя песні можна тут: https://kas375.taplink.ws/ Нашыя песні і соцсеткі тут: https://band.link/vOvoA Падпісацца на наш ТГ, каб не прапусціць канцэрты і рэлізы тут: https://t.me/kas_band Рэліз той самай песні і кліпа, якая пераносіць беларускія традыцыі ў сучаснасць, а вакальны ансамбль Дубравіца з Палесскай вёскі Рычоў, спевы якога з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ЮНЭСКА зараджае яе непаўторнай аўтэнтычнасцю і атмасферай. Дзякуй Богу за знаёмства з гэтымі ўнікальнымі людзьмі і за нашую калабарацыю. Слухайце песню, глядзіце кліп каб дазнацца што атрымалася! Відэа створана Творчым аб'яднаннем S+s: https://www.instagram.com/two.s_produ... Рэжысёр, аператар, мантаж: Сцяпан Сцепаненка https://www.instagram.com/stepanenko_... Аператар, гук: Аляксандр Сцепаненка https://www.instagram.com/aleks_s.a_?... Дзякуй вялікі усім, хто прыняў удзел у здымках і стварэнні гэтага шэдэўра: Шотладская пехота (г.Маладзечна) -   / scottishinfantry   Флейта -   / sqwerig   Народны калектыў 'Дубравiца' - https://www.tiktok.com/@user881448839... Усё падрабязна - у цітрах! Маці-зямелька Бяжыць Бацька-Нёман, ня ведае межаў, Гамоняць крыніцы і птушкі пяюць. Магутныя плечы Роднай Зямелькі Ніколі не стогнуць і не адпачнуць. Маці-Зямелька скарбаў хавае, Шчыра аддасць і не паракае. Багата ўродзіць і не пашкадуе Для дзетак ніколі, як родна матуля. Маці-Зямелька, Святая Вадзіца, Тваёй дабрынёю, як не дзівіцца. Вельмі шануеш усіх, каго носіш А ў замену нічога не просіш. Бусел кружыцца, гарады-сёлы, Полем і лесам рэкі – азёры. Жыццё Зямля дорыць, як смерць і прыгорне, Корміць і поіць – ніколі не стогне. Маці-Зямелька, Святая Вадзіца, Тваёй дабрынёю, як не дзівіцца. Вельмі шануеш усіх, каго носіш А ў замену нічога не просіш. Маці-Зямелька, Святая Вадзіца, Як жа табою не ганарыцца? Маці-Зямелька і Бацька-Нёман, Птушак напевы і лесу гоман.