Перейти к содержимому

Мой зялёны балкон 🌿 Агляд маіх пакаёвых раслін

Prastora Studio🌿

0:00 / 0:00

Мой зялёны балкон 🌿 Агляд маіх пакаёвых раслін

373 просмотра · 2 дня назад
Prastora Studio🌿
74 подписчика
373 просмотра · 2 дня назад
Вітанкі, мае кветачкі! 🌿 У маім першым відэа на YouTube мне пакінулі просьбу паказаць мой балкон з раслінамі. І я з радасцю вырашыла зрабіць такі агляд. Таму сёння запрашаю вас на маленькую экскурсію па маім зялёным балконе 🌱 Пакажу вам расліны, якія тут жывуць, і крыху раскажу пра кожную з іх: традыкандзію рэа, традыкандзію зебрыну, эпіпремнум, хатыёру, фіялкі, хойі, фікус лірата, апунцыю, цыкас і мае алаказіі. Асобная любоў гэтага балкона — хойі. Яны зараз неверагодна прыгожа цвітуць і доряць мне вельмі прыемныя вечары, калі я сяджу на балконе з кубачкам гарбаты і гляджу на іх кветкі. 🤍 А вось цыкас, напрыклад, ужо паўтара года ўпарта не хоча выпускаць ніводнага новага ліста. 😂 Так што не ўсе мае расліны тут жывуць ідэальнае жыццё. Ну і, вядома, пакажу мае алаказіі: алаказію Polly, алаказію макрарызу «слановае вуха» 🌿 Вось такая ў мяне зараз зялёная паляна. Спадзяюся, вам было цікава паглядзець, што тут у мяне расце і як выглядае мой балкон. Калі засталіся пытанні пра якія-небудзь расліны, пішыце іх у каментарах. Буду рада адказаць. 💚 А калі вам падабаецца спакойны кантэнт пра пакаёвыя расліны, перасадкі, догляд і мой шлях у прафесію азеляніцеля, заставайцеся са мной. Наперадзе яшчэ шмат цікавага 🌿 #пакаёвыярасліны #раслiны #азеляненне #балкон #PrastoraStudio