Перейти к содержимому

Алена Саўленайтэ - Каб была я перапёлкай (1992)

Спяваем па-беларуску

0:00 / 0:00

Алена Саўленайтэ - Каб была я перапёлкай (1992)

798 просмотров · 4 г. назад
Спяваем па-беларуску
2,29 тыс. подписчиков
798 просмотров · 4 г. назад
Музыка: Ігар Палівода Словы: Iван Луцэвiч (Янка Купала) - верш Песьня (Каб была я перапёлкай…), 1913 год Песня з песеннага цыклу «Беларушчына» на невядомыя вершы Янкі Купалы, музыку да якіх напісаў Ігар Палівода. Каб была я перапёлкай, Каб я волю мела, — Дзе б хацела, паляцела, Дома б не сядзела. Ці па ягады ў бор шчыры, Туды, за сялібкі, Ці ў лес цёмны па арэхі, Дзе ляшчэўнік гібкі. Ой, ня быць мне перапёлкай, Крылейкаў ня меці, Ні ў бор шчыры, ні ў лес цёмны Мне не даляцеці! Найгарчэйшыя у лузе Ягады каліны, Найцяжэйшая на службе Доля у дзяўчыны. Як я выйду, маладзенька, За вароты ў поле, Паліюцца самі сьлёзы Зь цяжанькай нядолі. Плачуць вочы век да веку Дома і на полі — Не па добрым чалавеку, А па добрай волі. Алена Сауленайте, Игорь Паливода, Михаил Финберг, Беларушчына Дзяржаўный канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга