Перейти к содержимому

Дразды - Восень (ПРЭМ’ЕРА КЛIПА)

ДРОЗДЫ

0:00 / 0:00

Дразды - Восень (ПРЭМ’ЕРА КЛIПА)

5 310 просмотров · 13 ч назад
ДРОЗДЫ
68,9 тыс. подписчиков
5 310 просмотров · 13 ч назад
Слухаць тут: https://band.link/Drew4 Словы: Леанiд Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў, Леанiд Пранчак Восень Цішыня, маўклівасць, адзінота. Журыцца няскошаны мурог. Першая пажоўклая лістота Нібы кот, валяецца ля ног. Прадчуванне росстані і смутку. Лета, мабыць, добры чалавек Начапіла зношаную хустку І глядзіць з-пад выцвілых павек. Восень, восень, восень, Мне не дваццаць восем, Мне намнога болей Споўніцца зімой. Восень, восень, восень, Хмары, а просінь Над вірлівым лёсам і над галавой. Дождж начны маю журбу не лечыць. Заціхаюць словы наўздагон... Белыя аголеныя плечы, Сіні, як валошка, парасон. Восень прытаілася за борам, Выглядае сцежку да цямна. – Рана штосьці, – выдыхну з дакорам І глыну чырвонага віна. Восень, восень, восень, Мне не дваццаць восем, Мне намнога болей Споўніцца зімой. Восень, восень, восень, Хмары, а просінь Над вірлівым лёсам і над галавой. Восень, восень, восень, Мне не дваццаць восем, Мне намнога болей Споўніцца зімой. Восень, восень, восень, Хмары, а просінь Над вірлівым лёсам і над галавой. Аранжыроўка гурт "Дразды": Ілля Немыцька - баян, Сяргей Храмцоў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Канстанцін Цяўрызаў - саксафон. Звядзенне, майстарынг: Саша Нэма Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: Tik Tok: / drozdy_band Instagram: / drozdy_band Telegram: https://t.me/drozdy Facebook: / drazdy VK: https://vk.com/drazdy OK: https://ok.ru/group/44994888663164 Арганізацыя канцэртаў: +375447671273 Анна (Беларусь) +79854439695 Роман (Россия, другие страны) concert@linkmusic.ru