Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.2026
Координационный совет
0:00 / 0:00
Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.2026
560 просмотров · Трансляция закончилась 1 дн. назад
Координационный совет
10,7 тыс. подписчиков
560 просмотров · Трансляция закончилась 1 дн. назад
6 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі
10 кастрычніка штогод адзначаецца Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты пэрыяд праваабарончыя арганізацыі, палітычныя інстытуты і грамадзкія дзеячы ва ўсім сьвеце актывізуюць абмеркаваньне адмены сьмяротнага пакараньня, падтрымліваюць пацярпелых і выступаюць за гуманізацыю правасудзьдзя.
Слуханьні арганізаваныя па ініцыятыве Мікіты Семяненкі з фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”», дазволяць Каардынацыйнай Радзе своечасова далучыцца да гэтай дыскусіі, зрабіць беларускі кейс больш бачным і сфармаваць уласную пазыцыю на аснове прафэсійнай экспэртызы.
Запрошаныя экспэрты:
▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»;
▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», былы віцэ-прэзыдэнт FIDH, экспэрт кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».
Па выніках слуханьняў адбудзецца галасаваньне па праэкце рэзалюцыі ініцыяванай "Кааліцыяй Латушка і Рух "За Свабоду" «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».
На паседжанні будуць разгледжаныя два пытанні:
1. Адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі
2. Рэзалюцыя КР "Пра прыярытэты фінансаваньня беларускай дэмакратычнай супольнасьці"
3. Прапанова аб стварэньні Камісіі па правах дзяцей Каардынацыйнай рады
📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце.
#беларусь #лукашенко #координационныйсовет
Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 06.10.2026