Песняры - Чэсць табе, Марыя (1994)
Спяваем па-беларуску
0:00 / 0:00
Песняры - Чэсць табе, Марыя (1994)
302 просмотра · 7 дней назад
Спяваем па-беларуску
2,27 тыс. подписчиков
302 просмотра · 7 дней назад
Музыка Уладзiмiра Мулявiна
Аранжыроўка Алега Молчана
Словы народныя
Канцерт прысвечаны 25-годдзю Песняроў.
Чэсць табе, Марыя!
Хор:
Пастушкі пяялі,
Хрыста віталі.
Бог нам аб'явіўся,
Хрыстус нарадзіўся.
Не ў пышных харомах,
Ані ў панскіх домах:
У маленькай хаце
Яго туліць Маці
Трэба несці дары,
Трэба даць ахвяры:
Як мы і Ён кволы,
Хоць кругом анёлы
Трэба прывітаці
Бога і Дзіцяцi.
Ды падойдзем блізка
Паклонімся нізка.
Песняры:
2х
Чэсць табе, Марыя,
Чыстая лілея.
Цябе Божай Маці
Будзем называці.
Хор:
Спяём нашы песнi,
Як бы на прадвесні:
Хрыстус свет адменіць,
Голаў злу прышчэміць.
Пакажа, як жыці,
Бога як любіці.
Славім цябе, Божа
Песней, як хто можа.
Песняры:
2х
Чэсць табе, Марыя,
Чыстая лілея.
Цябе Божай Маці
Будзем называці.
(О. Аверін):
Хвалім вельмі Бога,
Бо нам дарагога,
Спаслаў Сына з неба,
Каб душы даць хлеба.
Дык людзі гукніце,
На ўвесь свет пяяйце,
Што Бог чалавеку
Спагадаў ад веку.
(І. Пеня):
Чэсць табе, Марыя,
Чыстая лілея.
Цябе божай маці
Будзем называці.
Хор: Gloria in excelsis Deo!!!
І. Пеня: Чэсць табе, Марыя!!!
Хор: Gloria in excelsis Deo!!!
Песняры, Pesnyary, Владимир Мулявин, Олег Молчан, Витебск-94
Харошкi, Дзяржаўны камерны хор Беларусi п/к I.Мацюхова
Калядная песня, Honor to you, Maria.