Крысцiна Жура - Чатыры сыны
Спяваем па-беларуску
0:00 / 0:00
Крысцiна Жура - Чатыры сыны
234 просмотра · 2 месяца назад
Спяваем па-беларуску
2,27 тыс. подписчиков
234 просмотра · 2 месяца назад
Музыка: Iван Кузняцоў
Словы: Вiктар Шымук
(1)
Вясною і летам матуля ідзе за сяло
У асеннюю злоту і ў сцюжу ідзе на дарогу
Чакае матуля, чакае так доўга сыноў
Яны ж не прыйшлі святкаваці з ёй дзень Перамогі
Вясною і летам матуля ідзе за сяло
У асеннюю злоту і ў сцюжу ідзе на дарогу
Чакае матуля, чакае так доўга сыноў
Яны ж не прыйшлі святкаваці з ёй дзень Перамогі
Прыпеў:
Чатыры сыны не прыйшлі да матулі з вайны
Чатыры сыны, ўся надзея і ўцеха матулі
Старэнькай і зараз здаецца, што прыйдуць дахаты яны
Абдымуць, да сэрца прытуляць
(2)
Маці раскажа сыночкам сваім маладым
Раскажа пра тое, што людзі пра іх не забылі
Матуля ідзе на бальшак, дзе чатыры дубы
Растуць і шумяць, што калісьці сыны пасадзілі
Прыпеў:
Чатыры сыны не прыйшлі да матулі з вайны
Чатыры сыны, ўся надзея і ўцеха матулі
Старэнькай і зараз здаецца, што прыйдуць дахаты яны
Абдымуць, да сэрца прытуляць
(3)
Дрэвы прыветна здалёк сустракаюць яе
І гладзіць іх маці пяшчотнай рукой без устанку
І шэпча: сыночкі, дубочкі, крывінкі мае
Пятруська, Алеська, Рыгорка, Іванка, Іванка…
Прыпеў:
Чатыры сыны не прыйшлі да матулі з вайны
Чатыры сыны, ўся надзея і ўцеха матулі
Старэнькай і зараз здаецца, што прыйдуць дахаты яны
Абдымуць, абдымуць, абдымуць, да сэрца прытуляць
Вясною і летам матуля ідзе за сяло...
Маладзечна 2026
Иван Кузнецов, Виктор Шимук, Кристина Жура
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя Міхаіла Фінберга пад кіраўніцтвам Максіма Расохі