Дзе друкавалі Берасцейскую Біблію і адбываўся антыўнійны сабор?
VisitBrest
0:00 / 0:00
Дзе друкавалі Берасцейскую Біблію і адбываўся антыўнійны сабор?
4 666 просмотров · 4 дня назад
VisitBrest
790 подписчиков
4 666 просмотров · 4 дня назад
Палац Чартарыйскіх — толькі адна з назваў гэтага месца ў старым Берасці. За некалькі стагоддзяў тут змяняліся гаспадары, будынкі і іх прызначэнне, а само месца заставалася сведкам важных падзей у гісторыі горада.
Верагодна, менавіта тут працавала друкарня, дзе ў 1563 годзе была надрукавана знакамітая Берасцейская Біблія. Тут стаяла першая жылая мураваная камяніца Берасця, у 1596 годзе адбываўся антыўнійны сабор, пазней будынак належаў Сапегам і Чартарыйскім, служыў мытняй і школай.
Сёння самога палаца ўжо няма. Але пад зямлёй, магчыма, усё яшчэ захоўваюцца сляды некалькіх стагоддзяў гісторыі Берасця.
У новым відэа расказваем гісторыю аднаго месца — ад XVI стагоддзя да знікнення старога горада.
Субцітры на польскай і рускай мовах можна ўключыць у наладах відэа.
3D-графіка, AI-генерацыя, мантаж — выканана пры ўдзеле незалежнага спецыяліста.
Аўтар ідэі — Мікола Волкаў.
Для гістарычнай рэканструкцыі будынка выкарыстаны ілюстрацыі Паўла Татарнікава розных перыядаў.
Падбор архіўных матэрыялаў, тэкст — Наталля Зданевіч
#visitbrest #visitbrestby #brestdatabase