Перейти к содержимому

Па волі манархаў: планіроўка старажытнага Берасця

VisitBrest

0:00 / 0:00

Па волі манархаў: планіроўка старажытнага Берасця

1 939 просмотров · 11 месяцев назад
VisitBrest
797 подписчиков
1 939 просмотров · 11 месяцев назад
Ядром старажытнага Берасця быў замак, вакол якога ўзнікалі першыя паселішчы. Вузкія вуліцы і драўляная забудова прыводзілі да частых пажараў. Асабліва моцны пажар у 1552 годзе знішчыў цэнтр горада і ледзь не дабраўся да замка. Пасля гэтага кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст загадаў упарадкаваць забудову. Так з’явіўся першы ў гісторыі Беларусі генеральны план, распрацаваны старастам Мікалаем Радзівілам Чорным. Пасля рэканструкцыі ў горадзе ўзнік прасторны рынак з рэгулярнай планіроўкай. Пасля пажару 1568 года ўлады забаранілі драўляныя двухпавярховыя дамы і патрабавалі мураваных. Да сярэдзіны XVII ст. у Берасці ўжо было шмат каменных храмаў і будынкаў. У сярэдзіне XVII ст. войны прывялі горад да заняпаду — цэнтр разбураўся і адбудоўваўся хаатычна. У 1771 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, сам з Берасцейшчыны, даручыў новае планаванне: прыбраў лішнюю забудову на рынку, праклаў новыя вуліцы, стварыў новую плошчу за Мухаўцом. Пажары працягвалі знішчаць Берасць, і ў 1808 годзе чарговы агонь спаліў цэнтр. Імператар Аляксандр І даручыў архітэктару Уільяму Гестэ падрыхтаваць праект новай перапланіроўкі з шырокімі вуліцамі і вялікімі кварталамі, але вайна 1812 года перапыніла справу. Праз некалькі гадоў цэнтральную плошчу пераўтварылі ў бульвар — з таполямі, без ратушы і крам. Так Берасць неаднаразова паўставаў з попелу, застаючыся адным з самых прагрэсіўных гарадоў Беларусі, дзе абнаўленне і развіццё былі справай дзяржаўнай важнасці. Крыніцы выкарыстаных матэрыялаў: Ілюстрацыі Паўла Татарнікава гравюра Дальберга Lietuvos valstybės istorijos archyvas (LVIA) План Брэста 1798 г. Мапа 1613 г. Галоўны архіў даўніх актаў (AGAD, Варшава) Архіў новых актаў ў Варшаве Рымскі архіў Таварыства Ісуса Выкарыстаны партрэты Мікалая Радзівіла Чорнага, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Аляксандра І, Сігізмунда Аўгуста, Над праектам працавалі: Наталля Зданевіч, Аліна Дзеравянка Навуковы кансультант: Мікола Волкаў Каманда візуалізацыі і аўдыя: – рэжысура, дызайн, анімацыя – мастакі-аніматары – музыка і саўнд-дызайн – гукарэжысёр Мікалай Палякоў – голас за кадрам #гiстарычныканструктар #visitbrest #visitbrestby